Гэта звязана з учорашняй аблавай на сваякоў палітвязняў.
«Уся служба эвакуацыі «Байсол» працуе поўным складам у сувязі з сённяшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удару», — напісаў учора Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.
Нагадаем, што ўчора стала вядома пра хвалю затрыманняў, якая прайшла па ўсёй Беларусі.
Пад затрыманні трапілі, у тым ліку, сваякі палітвязняў. Арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі.
Затрыманні прайшлі ў Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.