Беларускі акцёр Алесь Ждановіч (Маляваныч) зладзіў у Варшаве вечар, прысвечаны беларускай батлейцы. На ім ён не толькі паказаў спектакль “Цар Ірад”, але і распавёў гісторыю і адметнасці жанру.
А пасля з «Радыё Рацыя» падзяліўся планамі на будучую пастаноўку:
— Зараз ёсць такі намер і магчымасць стварыць новыя лялькі і зрабіць працяг. Першая частка — яна такая сакральная, евангельская. А заўсёды ў традыцыйнай батлейцы другая частка — яна абсалютна супрацьлеглая: такая скамарошная, базарная, бытавая, саркастычная. Ёсць шмат, яны захавалася, такіх аўтэнтычных тэкстаў гэтых сцэнак. І я спадзяюся, што, можа да Новага года адбудзецца працяг батлейкі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Імпрэза Алеся Ждановіча адбылася ў Беларускім Моладзевым Хабе.