15 лістапада ў Варшаве пачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova – 24. Першы дзень прайшоў у Беларускім Музеі “Вольнай Беларусі”. Пры немалой аўдыторыі аматараў беларускай літаратуры і мастацтва адбылося абмеркаванне творчасці Васіля Быкава.
У абмеркаванні прынялі ўдзел Андрэй Хадановіч, Святлана Курс, Андрэй Масквін, гаворыць мадэратарка мерапрыемства Марына Казлоўская:
– Будзе вельмі цікавая тэатральная частка, вельмі цікава паслухаць і прэзентацыю кнігі пра найноўшы беларускі тэатр, філасофскую тэатральную дыскусію. З іншага боку будзе вельмі многа літаратурных імпрэзаў прадстаўленых рознымі па стылістыцы паэтамі. Мне здаецца, што ў гэтым плане кожнаму, хто любіць слова і ўважлівы для слова, знойдзецца ў гэтай праграме. Нешта для таго, каб зазірнуць на фестываль і трохі пагрэцца аб беларускую культуру.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле: