У Беластоку прайшло першае абмеркаванне Кодэкса прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў. Каля двух дзясяткаў беларускіх журналістаў Беластока і сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў з Вільні ды Варшавы сустрэліся, каб распачаць абмеркаванне Кодэкса і Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага беларускага медыясектара.
Гаворыць юрыст, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў – Алег Агееў:
-Час змяніўся. Дадаліся новыя выклікі. Тое што тычыцца штучнага інтэлекта, сацсетак, больш складаных момантаў аўтарскага права. Усё гэта знайшло адлюстраванне ва ўдакладненых стандартах. І адпаведна новыя патрэбы ў забеспячэнні незалежнасці гэтага органа, які будзе сачыць за прафесійнымі стандартамі незалежнага медыясектара. І сёння сабралася даволі шмат журналістаў, з якімі мы змаглі абмеркаваць, як павінна гэта адбывацца.
Вольга Сямашка — прадстаўніца рабочай групы па стварэнні этычнага Кодэкса беларускага журналіста, адзначыла важнасць сустрэчы з прадстаўнічай часткай беларускай медыясферы, якія зараз працуюць у Беластоку:
-Гэта было першае публічнае абмеркаванне этычнага Кодэксу, які мы апублічылі, вынеслі на абмеркаванне журналісцкай супольнасці. І нам было вельмі важна пачуць гэты фідбэк ад журналістаў. Што мы прапісалі не так? Як мы памыліліся з фармулёўкамі? Што трэба ўдакладніць? І я лічу, што сённяшняе абмеркаванне праходзіла вельмі канструктыўна, таму што мы пачулі рэальна тое, што хвалюе беларускую супольнасць. Мы пачулі праблемы, пра якія нават не думалі, што яны ўзнікнуць падчас напісання гэтага праекта.
Акрамя прыняцця Кодэкса прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў у наступным годзе плануецца таксама і стварэнне адпаведнага органа этычнага самарэгулявання беларускага медыясектара.
Цалкам матэрыял у далучаным файле: