Польска-беларуская выстава ў Пултуску

У Доме Палоніі ў Пултуску адкрылася чарговая выстава. У экспазіцыі прадстаўлены творы мастакоў з Беларусі, якія выехалі ў Польшчу і зараз тут пражываюць, – Генадзя Піцко, Таццяны Козік і Ірыны Міклашэвіч.

Пра выставу расказаў арганізатар з польскага боку Кшыштаф Пекарскі:

– Ідэя была такая – арганізаваць у сценах Пултускага замку выставу, якая б казала пра тое, што мастацтва не мае межаў, яно па-над падзеламі, па-над межамі. Мастакі з Беларусі і Літвы досыць часта у нас выступаюць з выставамі. Гэтым разам як раз маем паказ карцін мастакоў, якія прыехалі з Беларусі і зараз жывуць у Польшчы. Задаволены, што мастакі па-ранейшаму да нас прыязджаюць і хочуць у нас рабіць свае выставы.

Выстава ў Пултуску будзе працаваць два тыдні. Затым пераедзе ў Варшаву і там будзе экспанавацца яшчэ два тыдні.

Арганізатарам выставы выступіла Асацыяцыя «Wspólnota Polska» – Дом Палоніі ў Пултуску.

Цалкам матэрыял:

racyja.com