У Беластоку ўручылі прэмію імя Льва Сапегі

Урачыстае мерапрыемства ўручэння прэміі імя Льва Сапегі прайшло ў будынку беластоцкага ўніверсітэта. Лаўрэатамі сталі беларускія даследчыкі Ігар Мельнікаў і Кацярына Крывічаніна.

Лаўрэаты атрымліваюць магчымасць на працягу дзесяці месяцаў праводзіць свае даследаванні ў пяці вядучых універсітэтах Польшчы. Прэмія існуе ўжо 15 гадоў, яе мэта — адзначыць асоб, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і ў станаўленне незалежнай і дэмакратычнай Беларусі з увагі на супольную гісторыю нашых краін.

«Для мяне асабіста гэта прызнанне таго, што мая праца для Беларусі, для нашага грамадства прызнана польскім навукова-акадэміцкім светам. Але, не меньш важным з’яўляецца тое, што вы, мае сябры і падпішчыкі шануецца маю працу, цікавіцеся маімі даследаваннямі. Я проста хачу, каб беларусы ведалі і шанавалі сваю гісторыю. Каб не было падзелу на правільную і не правільную гісторыю, а каб проста беларусы ведалі сваю мінуўшчыну», — сказаў Мельнікаў.

budzma.org