Мастацкае жыццё на Беласточчыне мае свае традыцыі. У тым ліку і ў правядзенні мастацкіх пленэраў. Нараўскі пленэр бадай што адзін з найбольш вядомых. Сёлета ён адбываецца ў вёсцы Старое Ляўкова.
Пра сам пленэр і пра першыя ўражанні расказаў беларускі мастак з Беластоку Міраслаў Здрайкоўскі:
– Вельмі добра працуецца. Калісьці, больш за дзесяць гадоў таму, я меў тут першы свой дарослы пленэр, так што ўспаміны вярнуліся. Бачу, што зала, дзе мы працуем, пасля рамонту. Карыстаемся з таго, што ёсць побач, у Старым Ляўкове за хатамі плыве рэчка Нараўка. Так што тут свая асаблівая прырода.
Пленэр завершыць сваю працу напрыканцы гэтага тыдня. Камісарам яго з’яўляецца гайнаўскі мастак Марк Сапёлка. У пленэры прымаюць удзел 14 мастакоў і не толькі з Падляшша, але і з Варшавы, Плоцку, Хэлму і іншых польскіх гарадоў.
Цалкам матэрыял: