18 лістапада ў Беластоку адбыўся Устаноўчы сход Грамадскай ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку. Сярод іншага была абмеркавана сітуацыя з магіламі беларускіх дзеячаў на праваслаўных могілках Усіх Святых у Беластоку.
Вынікі сустрэчы прадставіў ініцыятар ідэі сходу, краяўзнаўца Аляксей Трубкін:
Было вырашана, што збор будзе ажыццяўляцца пад эгідай Беларускага Гістарычнага Таварыства, каб яно было адпаведна ўсё празрыста. Прапануем зрабіць такі збор, каб было бачна колькі сабралі і колькі яшчэ засталося.
Кажа ўдзельнік сустрэчы, прадстаўнік Беларускага Гістарычнага Таварыства, прафесар Алег Латышонак:
Безумоўна, памяць пра нашых герояў вельмі важна захаваць. Вельмі цешуся, што беларусы якія прыехалі ў Беласток і сталі жыхарамі нашага гораду, якраз гэтым цікавяцца. Гэта надзея, што і пра нашы магілы хтосьці задбае.
Наступны сход Грамадскай ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку пройдзе 3-га снежня ў Хабе «Новая Зямля». Пачатак а 18-й.
Цалкам матэрыял: