У Варшаве паказалі спектакль “Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы”

У Варшаве паказалі спектакль “Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы”. Падзея, прымеркваная да 100-годдзя з народзінаў пісьменніка, завяршыла фестываль “Pradmova” ў Варшаве.

Распавядае рэжысёр і акцёр пастаноўкі Васіль Дранько-Майсюк:

– Атрымалася па-добраму шумна, карнавальна, часам жорстка. І ў канцы ўвесь гэты карнавальны цырк, які мы тут рабілі, ён ператварыўся ў сапраўды сур’ёз. Глядач, я спадзяюся, зразумеў, што за гэтай усёй вясёлай карнавальнасцю хаваецца рэальнае зло, рэальныя д’яблы, іх трэба ўмець разганяць. Быкаў здолеў у канцы спектакля разагнаць гэтых д’яблаў, проста знішчыць іх. Я вельмі хачу, каб і мы таксама тое ж самае зрабілі з нашымі д’ябламі.

Сярод акцёраў – Алена Баярава, Вольга Каралёнак і Маргарыта Якцевіч. Музыка Сяргея Пукста, мастацкае аздабленне Данілы Ганчарова. Паказ адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял:

racyja.com