Кіраўнік віленскага офіса Freedom House пракаментаваў гісторыю Васіля Верамейчыка

Кіраўнік віленскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс пракаментаваў гісторыю Васіля Верамейчыка — былога каліноўца, якога В’етнам выдаў КДБ Беларусі і тое, ці магчыма былому афіцэру, які падтрымаў пратэст, легалізавацца ў Літве.

“Першы раз гэта здарылася, калі анулявалі ВНЖ, другі — калі ён паехаў у В’етнам, нягледзячы на папярэджанні не ехаць у іншыя краіны, якія паўтараліся дзясяткі разоў. Трэці раз механізмы не спрацавалі, калі яго затрымалі ў В’етнаме, хаця гэта — самая цяжкая сітуацыя, у якой дапамога выглядае выключна складанай, калі ўвогуле магчымай. Таксама ёсць жа яшчэ Албанія, Чарнагорыя, ён таксама жыў у Грузіі — краіны, якія знаходзяцца за межамі ЕС, куды беларусам не трэба віза і дзе ўмоўна бяспечна.” Адзначае Кіраўнік віленскага офіса Freedom House.

Тое, што літоўскія спецслужбы звярнулі ўвагу на вайсковы досвед Верамейчыка, Юрконіс лічыць нармальным. Ён кажа, што былі прэцэдэнты, калі былыя беларускія афіцэры атрымлівалі легалізацыю ў Літве. Гэта не самыя простыя выпадкі, але калі ў такіх людзей ёсць выразная прадэмакратычная пазіцыя, пратэсны досвед, антываенная пазіцыя і асуджэнне дзеянняў Крамля супраць Украіны, нават цяжкія сітуацыі можна вырашыць. На думку Юрконіса, сітуацыя з беларускімі дабраахвотнікамі патрабуе рэгіянальнага рашэння — ім магло б стаць пагадненне паміж Украінай, Польшчай і Літвой.

racyja.com