Выйшаў 17-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.

Ці можа народ абысціся без эліты? Князі, шляхта, феадалы, клір — абаронцы свайго народа ці патэнцыйныя здраднікі? Хто зацікаўлены ў тым, каб пазбавіць народ элітаў ды… замяніць на свае? Як гэта рабіла Расія на працягу стагоддзяў? Ці варта беларусам і ўкраінцам ствараць новую арыстакратыю?

«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

budzma.org