SW@DA x NICZOS — падляшскі дуэт, які вельмі палюбіўся беларусам. Ніка Юрчук і Віктар Шчыгель граюць шалёную танцавальную элекроніку з калумбійскімі рытмамі, падмурак якой — падляшская гаворка, спевы і традыцыі гэтага рэгіёну.
29 лістапада SW@DA x NICZOS прэзентуюць дэбютны альбом, над якім зараз працуюць у сваёй студыі ў Беластоку.
«Еўрарадыё» пагутарыла з імі пра хейт за мову, гістарычныя метамарфозы, барацьбу кліпаў з тыктокамі і супрацу з беларускім музыкамі.