27 лістапада 2024 года ў Варшаве, ў беларускай прасторы «Робім разам» адбылося грамадскае абмеркаванне затрымання былога афіцэра, былога ваяра палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, узнагароджанага медалём «Украіна перш за ўсё», які атрымаў цяжкае раненне, але быў высланы з Літвы, дзе пражываў з сям’ёй, як былы беларускі вайсковец.
«Ён актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, але быў не гатовы да такога абыходжання з сабою», — гавораць яго таварышы, таксама былыя афіцэры.
На абмеркаванне сабралася 20 нераўнадушных чалавек, сярод якіх прысутнічалі былыя палітвязні, што не на слыху ведаюць пра страшныя катаванні, якім асабліва падвяргаюцца людзі ў пагонах. Па іх меркаванню, беларускія сілавікі не даруюць Верамейчыку, так бы мовіць, здрады.
Былі разгледжаны пытанні па затрыманні Верамейчыка і сітуацыю вакол затрымання. Гаварылася пра важнасць салідарнасці і падтрымкі і пра канкрэтныя дзеянні, якія можа распачаць дыяспара. А таксама што рабіць, каб такога не паўтаралася ў будучым.
Былыя палітвязні адзначалі, што трэба прыкласці шмат намаганняў, каб знайсці кантакты або каналы камунікацый арганізацый і фондаў па дапамозе, і гэта праблема. Маючы надзею на гэтыя структуры, чакаючы станоўчых вынікаў, беларусы ўпускаюць другія магчымасці вырашэння праблем. У выніку, страчваюць час, магчымасці, і такім чынам пагаршаюць сваё становішча.
Людзі гаварылі пра тое, што самім трэба пачынаць рупіцца за сваю бяспеку. Для супрацоўніцтва выбіраць толькі тыя арганізацыі, якія карыстаюцца даверам і сапраўды працуюць на карысць беларусаў. Таксама вырашана даць зваротную сувязь літоўцам, каб яны разумелі, якую шкоду нанеслі дэмакратычнай руху, аддаўшы годнага беларуса ў рукі бесчалавечнаму рэжыму. Дакумент будуць складаць юрысты, ён будзе падпісаны жадаючымі і перададзены ў літоўскую амбасаду ў Варшаве.