Літаратурны семінар “Бязмежжа”, які ўчора 30 лістапада завяршыўся ў Беластоку, з’яўляецца вельмі важным цяпер для беларускай літаратуры, лічыць прадстаўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч.
Паводле яго, гэта такое падсумаванне літаратурнага года:
– Бязмежжа заўсёды аб’ядноўвала людзей мясцовай літаратурнай супольнасці і гасцей з Беларусі, з розных іншых краін дзе жывуць беларусы. То бок гэта пэўны вынік, пэўнае падсумаванне літаратурнага году. І месца сустрэчы і камунікацыі, дзе могуць завязацца новыя праекты. Мы як саюз беларускіх пісьменнікаў заўсёды з радасцю прымалі ўдзел ў гэтым семінары. Таму што гэта вельмі важна, і нас тут чакалі, і мы чакалі гэтай сустрэчы. Нас любілі, і мы любілі сюды ездзіць.
“Бязмежжа” стала своеасаблівым родным месцам, адзначыў Ціхан Чарнякевіч.