Узнагароду за Лепшы дакументальны фільм на цырымоніі прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі будзе ўручаць Андрэй Гнёт

На гэта «Свяшчэннаму Белавуду» звярнуў увагу адзін з чальцоў Еўрапейскай кінаакадэміі Аляксей Палуян.

Беларускага актывіста і экс-палітвязня, які апошні год правёў пад пагрозай дэпартацыі з Сербіі ў Беларусь, арганізатары прэміі запрасілі ў якасці жэсту салідарнасці з тымі выпрабаваннямі, якія прыйшлося перажыць Гнёту.

Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі — гэта штогадовая ўзнагарода, якая ўручаецца за выдатныя дасягненні ў галіне еўрапейскага кіно. Яна заснаваная ў 1988 годзе Еўрапейскай кінаакадэміяй з мэтай папулярызацыі еўрапейскага кінематографа і прызнання яго выбітных прадстаўнікоў. Прэмія часта параўноўваецца з амерыканскім «Оскарам», хоць акцэнт зроблены менавіта на еўрапейскіх фільмах, рэжысёрах, акцёрах і іншых дзеячах кінематографа. У мінулым годзе беларускі фільм «Радзіма» удзельнічаў у асноўным конкурсе прэміі.

У гэтым годзе падзея адбудзецца 7 снежня ў швейцарскім горадзе Люцерн.

budzma.org