Сяргей Навумчык: «З гісторыяй, у якой ёсьць Статут ВКЛ, мы ніяк ня горшыя за паўднёвакарэйцаў»

Сяргей Навумчык. Фота Uladz Hrydzin

З нагоды падзеяў у Паўднёвай Карэі, дзе апазыцыя ініцыявала працэдуру імпічмэнту прэзыдэнта, палітычны аналітык Сяргей Навумчык згадвае часы, калі і ў нашай краіне быў моцны парлямэнт. 

Сяргей Навумчык: «У апошнія суткі мы бачылі, як дзейнічае сапраўдны парлямэнтарызм. І які ён моцны – куды мацнейшы за прэзыдэнцтва – калі ў краіне працуе Канстытуцыя. 

Захацелася прэзыдэнту дэмакратычнай Паўднёвай Карэі з адных толькі яму вядомых прычынаў абвясьціць ваеннае становішча – а дэпутаты парлямэнта палічылі гэта антыканстытуцыйным, і генэралы імгненна вярнулі салдат у казармы. 

Цяпер парлямэнт рыхтуе імпічмэнт, і пакуль яшчэ дзейнаму прэзыдэнту застаецца маліцца, каб толькі адстаўкай скончылася: ягоныя папярэднікі адзін за другім адпраўляліся ў турму (за карупцыю). 

У Беларусі ў свой час быў моцны парлямэнт. З моманту абвяшчэньня Незалежнасьці 25 жніўня 1991 і да 1994 у краіне не было ніводнага палітвязьня (!). Спробы перасьледу міліцыяй мясцовых апазыцыйных актывістаў з падачы рэгіянальных кіраўнікоў здараліся, але пасьля кожнай ішоў дэпутацкіт запыт ад Апазыцыі БНФ, і міністар МУС генэрал Ягораў быў вымушаны апраўдвацца перад дэпутатамі, паведамляць пра дысцыплінарныя пакараньні сяржантам ды лейтэнантам за пеправышэньне службовых паўнамоцтваў. 

А ведаеце, чаму ён гэта рабіў, цудоўна пры гэтым разумеючы, што галасоў Апазвыцыі БНФ (толькі 30 дэпутатаў з трох сотняў) фармальна не хапіла б адправіць ягро ў адстаўку?

Ён ведаў, што пры ўсёй сваёй палітычнай маналітнасьці парлямэнцкая большасьць – маса неаднародная, у ёй існуюць свае групы (як рэгіянальныя, гэтак і прафэсійныя), розныя, часам супрацьлеглыя эканамічныя інтарэсы, і хто яго ведае, ці ня станне ён, міністар, разьменнай манетай у спрэчцы гэтых групаў, якія своечасова і ўдала скарыстаюць магчымую ініцыяву дэпутаў БНФ аб адстаўцы.

Вось і вымушаны быў ён (і іншыя міністры) улічваць меркаваньне зусім нязначнай па колькасьці дэпутацкай групы.

Але падобнае – ненапісаныя законы парлямэнтарызму,  ледзь не ад ангельскай Вялікай Хартыі вольнасьцяў XIII  стагодзьдзя. Яны дзейнічалі нават у абраным пры камуністах, зусім не ідэальным  Вярхоўным Савеце.

Я ўжо не кажу пра тое, што калі Вярхоўны Савет у студзені 1994-га прагаласаваў за адстаўку таго ж Ягорава і старшыні КДБ Шыркоўскага – яму і ў галаву не прыйшло “ставіць у ружжо” міліцэйскія падразьдзяленьні, выводзіць на праспэкты Менску броентранспартэры ўнутраных войскаў – бо дзейнічала Канстытуцыя.

І таму адным з пытаньняў першага “рэфэрэндуму”, праведзенага Лукашэнкам у 1995 годзе – было права прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Што ён пазьней і зрабіў

Мяне часам абвінавачваюцуь, што я часта спасылаюся на падзеі першай паловы  90-х. Але той час – адзіны свабодны (хай і адносна свабодны) ў найноўшай гісторыі Беларусі, калі існавала і дзейнічала (хай і неаідэальна) канстытуцыйная дэмакратыя.

А галоўнае —  гэта абвяргае меркаваньні, што беларусы нібыта “не гатовыя” да дэмакратыі.

І з гісторыяй, у якой ёсьць Статут ВКЛ, мы ніяк ня горшыя за паўднёвакарэйцаў».

novychas.online