У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі

Беларуская ілюстратарка @dzeja.art стварыла файны каляндарык, які быў надрукаваны ў Польшчы. Пра гэта ілюстратарка паведаміла на сваёй старонцы ў Інстаграм.

«Можна замовіць, набыць, камусь падарыць, паставіць сабе на паліцу, а праз год выкарыстаць драўляную падстаўку пад новы, альбо так на якія патрэбы», — напісала Надзея на сваёй старонцы ў Інстаграм.

Таксама ілюстратарка распавяла пра «прыгоды», якія здараліся з календаром у польскіх друкарнях: «Шчыра кажучы, паразумецца з польскай друкарняй аказалася няпроста: то папера была не тая (хаця быццам наконт яе ўсё тлумачылі), то палі чамусьці пакінулі (хаця прасілі без іх), то колер фона адрозніваўся на картках (хаця на макетах быў аднолькавы). То друкарня раптоўна зачынілася. Прыйшлося значна панервавацца, але ў выніку ўсё атрымалася».

Замовіць каляндар можна, напісаўшы @dzeja.art у асабістыя паведамленні.

budzma.org