На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму

Яўгенія Верамейчык, жонка былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога 13 лістапалда затрымалі ў В’етнаме і неадкладна перадалі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, адкрыла два тыдні таму на платформе «Байсол» збор для патрэбаў зняволенага мужа.

Сродкі збіраліся для юрыдычнай дапамогі Васілю Верамейчыку, а таксама на перадачы для яго.

Сума збору: 8000 еўра.

  • З іх €2000 маюць пайсці на аплату паслуг адваката ў В’етнаме, які павінен падрыхтаваць і перадаць сваякам усе паперы, звязаныя з затрыманнем і выдачай Верамейчыка.
  • €3000 — сродкі на адваката ў Беларусі, які цяпер шукаецца.
  • €3000 — сродкі на перадачы.

Па стане на 10:00 5 снежня ўжо сабрана крыху больш за патрэбную суму палова ад сумы 8115 еўра з 8000 еўра.

Падтрымаць арыштаванага ваяра можна па спасылцы.

nashaniva.com