Рэдакцыя інтэрнэт-часопіса “Культура. Нацыя” з радасьцю паведамляе аб выхадзе чарговага нумара часопіса і шчыра дзякуем усім аўтарам, якія спрычыніліся да яго стварэньня.
Чытаць часопіс можна тут.
Часопіс “Культура. Нацыя” быў заснаваны ў сьнежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданьне online, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці.
Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі.