У Беластоку створаны Цэнтр падтрымкі скаўтаў. У цэнтры спецыялісты чакаюць усіх, каму патрэбна псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама эканамічныя і юрыдычныя кансультацыі. Жыхары Беластока – грамадзяне Беларусі – не выключэнне.
Кажа камандзір Беластоцкай харугвы Польскага скаўцкага і правадніцкага аб’яднання Кшыштаф Якубоўскі:
– Дзякуючы еўрапейскім фондам мы ў стане дапамагчы значнай групе моладзі, а таксама іх сем’ям. Для гэта звяртаемся да вас з такой просьбай: калі бачыце, што трэба камусьці дапамагчы, то трэба нам паведаміць.
Цэнтр атрымаў падтрымку з еўрапейскіх фондаў у памеры амаль 2,5 мільёна злотых.
Цэнтр падтрымкі скаўтаў знаходзіцца па адрасе вул. Палацова, 1/3, у сядзібе Польскага скаўцкага і правадніцкага таварыства Беластоцкай харугвы. Цэнтр працуе з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 16.00.
Цэнтр аказвае дапамогу іанлайн. Таксама працуе скаўцкая служба даверу, а ўсе падрабязнасці можна знайсці на сайце bialostocka.zhp.pl.
Цалкам матэрыял: