Акурат да дня нараджэння паэта (9 снежня) выйшла з друку новая кніга — “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі” аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага.
“Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і змаганне з ёю… У выданні пра ўсё гэта і яшчэ пра ўсякае”, — дзеліцца навіной аўтар.
У кнізе змешчаны як папулярныя, так і навуковыя тэксты. Міхал Бараноўскі дзякуе ўсім датычным да выддання кнігі, у тым ліку выдаўцу Раману Цымбераву.
У найбліжэйшы час чакаецца прэзентацыя навінкі.
Раней сёлета выходзіў зборнік артыкулаў Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”.