Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра ў памяшканне камернага тыпу на тры месяцы. Пры гэтым у пачатку студзеня паведамлялася, што працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска і яго пазбавілі тэлефонных размоў.

Цяпер стала вядома, што 13 лютага ў судзе Шклоўскага раёна адбудзецца суд па замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання і пераводзе яго ў іншую ўстанову. Гэта значыць, што філосафа могуць перавесці на турэмны рэжым.

Нагадаем, філосафа Уладзіміра Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі да пяці гадоў зняволення.

Напісаць ліст са словамі падтрымкі Уладзіміру Уладзіміравічу Мацкевічу можна па адрасе: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.

budzma.org