У Польшчы па-польску выйшла манаграфія «Ад Слуцкага паўстання да Беларускай рэвалюцыі: 1920-2020 гг.»

У Польшчы па-польску выйшла шматаўтарская манаграфія «Ад Слуцкага паўстання да Беларускай рэвалюцыі: 1920-2020 гг.». Яна была презентавана на познаньскай сесіі Фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Падмова».

Пра кнігу кажа адзін з яе ўкладальнікаў прафесар Андрэй Масквін:

Кніга толькі што выйшла. Яшчэ не было магчымасці яе прэзентаваць у іншых гарадах – у Вільні, у Варшаве. Мы будзем гэта рабіць у наступным годзе. Гэта матэрыялы канферэнцыі, канешне, пашыраныя матэрыялы, бо частка тэкстаў была напісана пазней. Для нас было вельмі важна паказаць, як палітычныя падзеі, менавіта супраціў, супраціў пачынаючы са Слуцкага паўстання, у савецкія часы, і да рэвалюцыі 2020 года, як гэта ўплывае на развіццё культуры і літаратуры.

Шматаўтарская манаграфія «Ад Слуцкага паўстання да Беларускай рэвалюцыі: 1920-2020 гг.» пабачыла свет сёлета ў выдавецтве ўніверсітэта Адама Міцкевіча ў Познані. Яна сабрала ад адну вокладку матэрыялы аднайменнай канферэнцыі, якая адбылася ў Познаньскім універсітэце ў 2021 годзе.

Цалкам матэрыял:

racyja.com