У Осла ўвечары 10 снежня прайшлі ўрачыстасці з нагоды Міжнароднага дня праваоў чалавека і традыцыйнага ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. «Радыё Рацыя» нагадвае, што сёлета Нобелеўская прэмія міру прысуджана японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё». Гэта масавы рух тых, хто перажыў атамнае бамбаванне Хіросімы і Нагасакі, таксама вядомую як хібакуся.
Арганізацыя, якая з’явілася ў 1956 годзе, ставіць адной са сваіх мэт забарону ядзернай зброі.
У аб’яўленні Нобелеўскага камітэта гаварылася, што прэмія міру прысуджана за “намаганні па дасягненні міру, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведкавымі паказаннямі таго, што ядзерная зброя ніколі не павінна быць выкарыстаная зноў”. Пад гэтым знакам і прайшло адзначэнне ў цэнтры Осла.
На пляцы, дзе завяршыўся марш з паходнямі, побач з парламентам былі жонка Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і старшыня Управы «Беларускага Радыё Рацыя» Яўген Вапа.