Анэта Прымака-Онішк атрымала ўзнагароду чытачоў на конкурсе Grand Press

Анэта Прымака-Онішк атрымала ўзнагароду чытачоў на конкурсе Grand Press 2024. Падляшскую аўтарку адзначылі за кнігу «Камяні мусілі паляцець. Забытая гісторыя Падляшша», якая распавядае пра лёсы праваслаўных беларусаў у даваеннай, ваеннай і пасляваннай Польшчы.

Падчас урачыстага ўручэння ўзнагароды Анэта Прымака-Онішк адзначыла, што для яе гэтая кніга і гэтая ўзнагарода вельмі асабістыя:

– Варта нешта раскрыць, нешта сказаць, даць голас тым, хто быў пазбаўлены голасу. Я хацела гэта зрабіць так, каб гэта адкрылася, каб гэта было важна для тых, хто з гэтых меншасцяў. З надзеяй на тое, што гэта зблізіць нас. І гэта дапамагло будаваць лепшае грамадства, лепшую будучыню. І я вельмі рада, што вы купілі кнігу, што вы яе прачыталі, што вы прагаласавалі за гэтую кнігу.

Анэта Прымака-Онішк падзякавала са сцэны выдавецтву Czarne, усім тым, хто распавёў ёй свае асабістыя гісторыі, а таксама сваёй сям“і.

racyja.com