Беларуская нацыянальная ідэя ад папулярызатара гісторыі, сцэнарыста, журналіста Алеся Кіркевіча.
Беларусы мусяць вырашыць свае праблемы і навесці парадак у краіне. Хай сабе часам і недэмакратычным шляхам. Колькі часу гэта зойме, толькі Бог ведае, але трэба да гэтага быць гатовымі. І калі парадак будзе наведзены, то настане час для цудоўных эканамістаў, для ІТ-шнікаў, якія вярнуцца з Кіпра: для іх і ўсіх астатніх будзе закон і парадак, перакананы Алесь Кіркевіч.
Пра тое, чаму свабоду без крыві не здабыць нават у ХХІ стагоддзі, як нам захаваць сябе ў эміграцыі і ці гатовыя беларусы змагацца са зброяй у руках за сваю будучыню, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Кіркевічам.