У Каардынацыйнай Радзе абмеркавалі законапраект аб прызнанні Беларусі «акупаванай»

Аляксандр Клачко

У Каардынацыйнай Радзе прайшло чарговае адкрытае агульнае пасяджэнне. Прысутным быў прадстаўлены законапраект «Аб прызнанні інтэрвенцыі Расеі ў Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі», аўтарства сябра КР – Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча ад фракцыі «Незалежныя беларусы».

Пра разгляд законапраекта расказаў кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады Аляксандр Клачко:

– Ёсць рэальны стан рэчаў. Закон Лахвіча, як я яго называю, – гэта інтэрвенцыя Расеі і гібрыдная акупацыя Беларусі Расеяй. А гэта проста прапісанне на паперы таго, што фактычна адбываецца. Тут, безумоўна, трэба дапрацоўваць гэты дакумент Аляксандра Наўковіча, у якім стане зараз знаходзіцца Беларусь. Рашэнне будзе прынятае рана ці позна. Яно можа быць прынятае без нашага ўдзелу і без уліку нашых інтарэсаў. Статус Беларусі сёння не вызначаны. Мы альбо агрэсар, альбо знаходзімся над уплывам Расеі.

Па выніках паседжання Каардынацыйнай рады была створана працоўная група па далейшай распрацоўцы законапраекта «Аб прызнанні інтэрвенцыі Расеі ў Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі». У склад камісіі ўваходзяць шэсць чалавек ад розных фракцый КР, а таксама юрысты. Таксама запланаваны шэраг сустрэч і дыскусій з міжнароднымі экспертамі вакол тэрміналогіі законапраекта.

Цалкам матэрыял:

racyja.com