
18 снежня ў Беластоку адбылася прэзентацыя кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы?” /Jak mówią Białorusini? Арганізатарам сустрэчы выступіў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Разам з іншымі гасцямі, важнасць падобнай прэзентацыі адзначыла Валянціна Швед:
– Гэта вельмі цэнная кніга. Трэба было прыйсці на гэтую сустрэчу. Я пра яе толькі з інтэрнэту даведалася. Гэты вечар цэнны для мяне.
– Я першы раз пачула пра гэтую кнігу. Хацела пабачыць і пачуць, пра што тут будуць гаварыць. А яшчэ думаю, куплю сабе гэтую кнігу. Я паляшучка, і мы гаворым на сваёй гаворцы.
– Я гэтую кнігу яшчэ не чытаў, але планую набыць і параўнаць, як размаўлялі ў мяне ў вёсцы ў дзяцінстве і як яшчэ размаўляюць беларусы ў розных мясцінах. Я лічу гэта вельмі цікава. Я з Меншчыны каля Стаўбцоў.
Падчас прэзентацыі кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы?” адбыліся інтэрактыўныя гульні з тэкстамі, напісанымі на кірыліцы і лацінцы. Сярод іншага былі абмеркаваны перспектывы вывучэння беларускай мовы на Падляшшы, у тым ліку ва Універсітэце ў Беластоку.
Кніга кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы?” даступная для замовы ў Цэнтры беларускай культуры праз пошту projekty@ckb.bialystok.pl.
Цалкам матэрыял:


