За кастрычнік і лістапад з Беларусі было эвакуявана 43 і 46 чалавек адпаведна. Гэта вынікі таго тэрору, які ўзмацнілі ўлады Беларусі супраць грамадскіх і дваровых актывістаў, сваякоў палітзняволеных.
Такія лічбы рэкордныя для службы эвакуацыі BYSOL.,- кажа заснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак. – Да прыкладу, у верасні гэтага года было эвакуявана толькі 18 чалавек:
– Агульную лічбу мы будзем даваць пасля 25 чысла, бліжэй да Новага года, але дакладна бачна, што агульная тэндэнцыя такая, што ўзровень тэрору і новых ягоных практык у Беларусі ўвесь час узрастае. І гэта звязана ў першую чаргу, канешне, са спецыяльнай выбарчай аперацыяй, якую Лукашэнка праводзіць у студзені наступнага года
Як лічыць Андрэй Стрыжак, пасля выбараў наўрад ці захаваецца на такім узроўні тэрор беларусаў, будзе невялікае паніжэнне:
– Таму што бюджэт у КДБэшнікаў таксама вычарпальны. І там будзе якаясьці, не скажу, што адліга, проста гэтыя лічбы ўвойдуць у стандартныя, якія зараз у нас былі – дзесьці 18-20 чалавек на месяц. Гэта, калі казаць пра эвакуацыю.
Паводле заснавальніка Фонду салідарнасці BYSOL, лічба збораў сёлета прыблізна аднолькавая, як і ў мінулым годзе – прыкладна 350 збораў за год. Часцей за ўсё да іх звяртаюцца палітзняволеныя, а таксама сёлетняя тэндэнцыя – гэта дапамога былым добраахвотнікам беларускіх падраздзяленняў ва ўкраінскай арміі. Агульная сума, якую сабраў BYSOL сёлета, – гэта прыкладна каля 1 мільёна еўра. Данацяць больш за 20 000 чалавек на год, а таксама падтрымліваюць буйныя донары.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле: