Беларускі хаб «Новая Зямля» пасля двух год працы зменіць адрас. Пра гэта ў эфіры «Радыё Рацыя» распавяла кіраўніца хабу Надзея Салаўёва.
– За два гады ў нас адбылося 1012 мерапрыемстваў. На наступны год дадасца, напэўна, яшчэ 400+. Паглядзім. Мы проста мяняем месца дыслакацыі на Роха, 5.
Прытым фармат «Новае Зямлі», па словах суразмоўцы, застанецца нязменным – падтрымка беларускае ідэнтычнасці і грамадскіх ініцыятыў. Выяву трох чарапах, якіх намаляваў Яраслаў Кірвель у старой лакацыі, кіраўніца хабу абяцае перавесці ў новую прастору.