Ва Украіне беларуская мова будзе карыстацца дзяржаўнай падтрымкай

Здымак ілюстрацыйны

Прадстаўнік Кабінету міністраў ва ўкраінскім парламенце Тарас Мельнічук паведаміў, што беларуская мова застаецца ў пераліку моў, на якія на тэрыторыі Украіны распаўсюджваюцца нормы Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моваў.

«Прапануецца вызначыць, што ва Украіне палажэнні Хартыі будуць выкарыстоўвацца да такіх моваў: беларуская, а таксама баўгарская, гагаузская, крымскататарская, навагрэцкая, нямецкая, польская, румынская, славацкая, вугорская, чэшская і іўрыт», — напісаў Тарас Мельнічук у сваім Telegram-канале.

Тарас Мельнічук апублікаваў удакладненую інфармацыю пасля таго, як дзяржаўнае агенцтва «Укрінфарм» апублікавала матэрыял аб тым, што «расейская і беларуская мовы больш не будуць лічыцца такімі, што патрабуюць асобнай абароны і падтрымкі».

Нагадаем, што беларуская мова — адзіная сярод тытульных моў дзяржаў постсавецкай прасторы, якой пагражае знікненне.

racyja.com