Фонд BySol за год сабраў для пацярпелых ад рэпрэсій звыш 600 тысяч эўра

Андрэй Стрыжак

«Усе гэтыя грошы трапілі адрасатам, Фонд не бярэ ніякіх правізій ці адсотка ад дапамогі на зборах», — падкрэсьлілі ў BySol.

У 2024 годзе на плятформе BySol быў адкрыты 251 асабісты збор для пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі. На дапамогу ўдалося сабраць 619 363 эўра.

Асобна ў фондзе паведамілі, што не бяруць «ніякіх правізій ці адсотка ад дапамогі на зборах».

Падводзячы вынікі году, прадстаўнікі фонду паведамілі, што на сваім сайце яны арганізавалі 21 збор для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне на суму 58 827 эўра. Гэта зборы на лячэньне, рэабілітацыю і набыцьцё тэхнікі.

Таксама фонд аказаў дапамогу ў прамых закупках сумесна з партнэрамі фонду на суму 24 тысячы эўра.

svaboda.org