У Сейме Літвы створана міжфракцыйная, дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь”.
Ачаліў групу Юозас Олекас, першы намеснік старшыні Сейма Літвы. Яго намеснік – Жыгімантас Павілёніс, намеснік старшыні Камітэта па міжнародных справах Парламента.
У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі асноўных фракцый Сейма.
Як распавёў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька, абмеркаванне планаў супрацы з новастворанай групай ужо распачата.
“Задача мінімум не пагоршыць прававы стан беларусаў у Літве. Задача максімум па выніках рэвізіі адмяніць пункты, што працуюць на карысць рэжыму і супраць прахільнікаў пераменаў у Беларусі. Ну і, натуральна, выпрацаваць план супольных дзеянняў скіраваных на перамены ў Беларусі”, – сказаў Лябедзька.