Святлана Куль-Сяльверстава пра набор у Беларускую Акадэмію ў Беластоку

Беластоцкі Філіял Вышэйшай школы кадраў менеджмента ў Коніне “Беларуская Акадэмія” селёта абвясціў набор на бакалаўрскую і магістарскую спецыяльнасці “Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе”. Дакументы прымаюцца да 15-га лютага. Сам філіял месціцца ў Беластоку, па адрасе вул. Міцкевіча, 15А. Але навучанне абяцаюць праводзіць анлайн і, у тым ліку, на беларускай мове.

З кіраўніцай Беларускай Акадэміі Святланай Куль-Сяльверставай racyja.com паразмаўлялі пра ўмовы набору; фінансавыя мажлівасці для падтрымкі студэнаў і магістрантаў; пра веснік Беларускай Акадэміі “Беларусь і свет”; а таксама планы Акадэміі па адкрыцці дыскусійнага клуба ў Беластоку:

-Я ўжо кіраўнік беластоцкага філіялу Вышэйшай школы кадраў менеджмента. Беларуская Акадэмія была створана яшчэ ў 2020 годзе, 9 кастрычніка ў нас дзень народзінаў. То бок, мы працуем ужо пяты год. І статус у нас, дзякуй Богу, змяніўся. Таму што мы былі амаль тры з паловай года – грамадская ініцыятыва, супольнасць. А з траўня гэтага года мы набылі ўжо афіцыйны статус, мы цяпер структурная адзінка Вышэйшай школы кадраў менеджмента на правах філіяла беластоцкага, то бок, на правах факультэта. Скажам, што гэта ўнікальная з’ява. Бо вельмі рэдка, каб грамадская ініцыятыва набыла ўжо статус права афіцыйна арганізоўваць вучэбны працэс, афіцыйна весці рэкрутацыю, рэкламу. Мы падпарадкоўваемся польскім законам, мы ўваходзім цяпер у структуру Польскай вышэйшай школы і абаронены імі. Вышэйшая школа, у якую мы ўваходзім,  нам арэндавала офіс у Беластоку па адрасе вул Міцкевіча, 15 “А”. Пакуль абжываемся. Ідэя такая, мы будзем весці рэкрутацыю тут і працаваць з нашымі студэнтамі, абітурыентамі, выкладчыкамі, калегамі, якія прыязджаюць у Беласток.

З прыемнага, у гэтым годзе мы зрабілі першы выпуск. Можа таму і сталі структурнай адзінкай, бо паказалі эфектыўнасць. Зрабілі набор, адвучылі тры гады і выпусцілі з польскімі дыпломамі.

РР: А колькі чалавек?

Святлана Куль-Сяльверстава: 16 чалавек у нас закончыла. Мы набіралі 23, але той, хто да канца дацярпеў, гэта 16 чалавек. Гэта нармальны паказчык для любой вышэйшай школы, калі траціна студэнтаў адсейваецца. У гэтым годзе ў нас эканамісты павінны выпускацца. У лютым яны выходзяць на абарону дыпломаў. І ў гэтым годзе мы адкрылі магістратуру, даўно мы хацелі. У нас была толькі першая ступень, мы вучылі толькі адміністрацыя, эканомія. У гэтым годзе ў нас ужо з’явілася адміністрацыя магістратура. Гэта вельмі добра, я лічу. Таму што прыехала вельмі многа беларусаў з вышэйшай адукацыяй, і ім трэба неяк сацыялізавацца ў Польшчы. Многія не могуць дыплом настрыфікаваць свой. Вучоба на адміністрацыі ў нас дае магчымасць лепшага доступу да рынку працы, легалізацыі, прасоўвання па працы. Гэта можна ў любым бізнесе працаваць. Гэта дае права на шырокі выбар, сваю справу адкрыць, крэдыт атрымаць. Выкладанне ў нас ідзе, і гэта афіцыйна, па-беларуску. На дыпломе яно пішацца: руская/беларуская/польская. Тое, што пазначаная польская ў дыпломе, дае права не здаваць экзамен па польскай мове. Набор мы зараз вядзем на адміністрацыю І ступені і адміністрацыю ІІ ступені. Да 15 лютага прыём дакументаў. Мы прымаем усе сканы, што добра, нам не трэба даведак аб настрыфікацыі.

Падрабязнасці аб паступленні па спасылцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, racyja.com