Каляды з Сержуком Доўгушавым адзначылі ў Капенгагене, Вільні, Рызе, і Таліне

Яскрава, вельмі пазітыўна і ў лепшых беларускіх традыцыях адзначылі Каляды з Сержуком Доўгушавым у Капенгагене, Вільні, Рызе, і Таліне.

У праграме быў традыцыйны беларускі абрад з Мядзведзем, Жоравам і Казлом, музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі, а таксама святочны стол з песнямi, гульні, танцы, конкурсы, разыгранка.

Далейшы тур музыкі працягнецца ў ЗША (глядзіце праграму ў афішы).

budzma.org