4 гады працы ва Украіне адзначае Фонд «Вільна Білорусь»

11 студзеня споўнілася чатыры гады з моманту заснавання арганізацыі, якая пачынала сваю працу як «Беларускі крызісны цэнтр у Львове». Сёння гэта Фонд «Вільна Білорусь» – структура, якая стала надзейнай апорай для беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму, і сімвалам салідарнасці з украінскім народам.

Дырэктар фонду Аляксей Францкевіч так каментуе гэтую дату:

Можна ганарыцца на сённяшні дзень, што мы тут, ва Украіне. Мы працягваем сваю працу. Наш досвед гэта тое, што увесь гэты час, за 4 гады мы фінансуемся выключна беларусамі, і беларусамі якія знаходзяцца тут ва Украіне. Мы адкрылі ў Львове «Дом вольнай Беларусі», стварылі музей. Па магчымасці мы дапамагалі і дапамагаем усім, хто да нас звяртаецца.

Фонд «Вільна Білорусь» выказвае шчырую падзяку валанцёрам, партнёрам і ўсім, хто падтрымліваў яго на працягу гэтых гадоў. Сярод апошніх дасягненняў Фонда – удзел у спатканні прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў Украіны з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, а таксама супраца з Палком Каліноўскага ў аказанні дапамогі дзецям беларускіх добраахвотнікаў.

racyja.com