У Беластоку прайшла XXVI Прэзентацыя калядных калектываў “Гвязда і Калядка”

У спартовай зале пачатковай школы №44 па адрасе вул. Румянкова 13 у Беластоку адбылася XXVI Прэзентацыя калядных калектываў “Гвязда і Калядка”. Мерапрыемства сабрала больш за 200 гледачоў, у тым ліку прадстаўнікоў Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

Кажа старшыня таварыства Васіль Сегень:

– Першае ў новым годзе мерапрыемства. Ім заўсёды таксама вельмі зацікаўленая публіка. Новыя каляднікі, якія спяваюць у нашыя праваслаўныя Калядкі – гэта хор з Каралёвага маста, хор праваслаўнага брацтва святых Кірыла і Мяфодзія з Бельска, хор Уваскрэсення Гасподняга з Беластоку.

Вікарый  парафіі Усіх Святых у Беластоку, айцец Давід Барташук дадаў:

– Вельмі важнае, таму што, каб мы, праваслаўныя на Падляшшы, не забываліся на сваю гісторыю, на свае традыцыі. Для мяне, як для святара, вельмі важна, каб і малыя дзеці не забываліся пра традыцыі, не забываліся пра тое, што трэба прыходзіць з аднаго боку ў Царкву, а з іншага боку – каб гэтыя традыцыі пільнаваць у сваіх дамах.

Прэзентацыя Калядных калектываў была рэалізавана дзякуючы датацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, што дазволіла забяспечыць бясплатны ўваход для ўсіх ахвочых і падарункі для выступоўцаў. У праграме прынялі ўдзел больш за 100 выканаўцаў: дзеці, моладзь і дарослыя, якія прадставілі традыцыйныя калядныя сцэнкі, песні і танцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com