Былая палітзняволеная: Працэсу памілавання я сёння не бачу

Толькі тады, калі колькасць вызваленых палітвязняў пачне змяншацца сотнямі, а не некалькімі дзясяткамі чалавек, мы зможам казаць пра сапраўдны працэс памілавання. У гэтым перакананая былая палітзняволеная Ганна Вішняк, якая перабывае ў эміграцыі ў Польшчы.

“На сёння ў нас звыш 1200 палітвязняў, і гэтая лічба працяглы час застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні”, – адзначыла грамадская дзяячка:

– Сёння чуем, што памілавалі людзей. Прабачце, але я памілавання не бачу. У нас сёння лічба палітвязняў чатырохзначная. Гэта вельмі вялікая колькасць. Памілаванне – гэта калі чатырохзначная лічба спачатку становіцца трохзначнай, затым двухзначнай і затым увогуле нуль. І вось тады гэта памілаванне.

Ганна Вішняк дадала, што разам з працэсам памілавання ў Беларусі працягваецца працэс рэпрэсій. Штодня ідуць палітычна матываваныя суды па крымінальных справах.

Цалкам матэрыял:

racyja.com