
У Познані ў прыватнай прасторы дзейнічае галерэя пад назвай Granica. Яе стваральнікі – беларусы Мікіта Ляўковіч і Ліза Вясёлава.
“Гэта хутчэй куратарскі дуэт, таму што мы не абмяжоўваемся канкрэтнай прасторай, якую мы з маёй калегай стварылі ў нас дома”, – апавялі «Радыё Рацыя» самі рэспандэнты:
Ліза Вясёлава: Напэўна, пачалося з нашай гісторыі двух эмігрантаў, якія апынуліся на адной тэрыторыі Польшчы, мы падумалі, што было б цікава стварыць штосьці, каб гэта аб’ядноўвала не толькі нас. Мы падумалі, што нас разлучае, нас разлучае граніца, таму, відаць, адсюль і пайшла такая назва.
Мікіта Ляўковіч: Так, гэта спроба пераасэнсавання самога слова “граніца”, як тое, што не толькі раз’ядноўвае, але і можа згуртаваць.
Сачыць за дзейнасцю галерэі ці знайсці афішу падзеяў, якія плануюцца, можна, напрыклад, праз суполку, створаную ў фэйсбук “granica gallery”. А бліжэйшая выстава аўтарства Мікіты Андрыянава адбудзецца 30 студзеня – пра вандроўку на мяжу Расеі і Эстоніі.
Цалкам матэрыял: