
Выдавецтва «Янушкевіч» распачало папярэдні заказ на беларускі пераклад «Марсіянскіх хронік» Рэя Брэдберы. Продаж кнігі ў кнігарнях стартуе праз месяц.
«Гэта гісторыя пра людзей, якія паляцелі на Марс у пошуках будучыні, але знайшлі… сябе. Запрашаем у гэтае міжпланетнае падарожжа разам з Брэдберы, каб нагадаць сабе: найважнейшыя адкрыцці часта пачынаюцца не з ракет, а з сэрца», — адзначаецца ў сацсетках выдавецтва.
Выданне мае цвёрдую вокладку і налічвае 312 старонак.
Продажы афіцыйна стартуюць 18 лютага, а папярэднія заказы пачнуць адпраўляць поштай ужо 17 лютага.
Замовіць кнігу можна на сайце knihauka.com у раздзеле Preorder