У Кіеве перайменавалі Праспект Перамогі. Цяпер ён будзе Берасцейскім

Пра гэта паведамляе Мэр Кіева Уладзімір Клічко. Гэта звязана з тым, што ў сталіцы Украіны скончыўся чарговы этап перайменавання гарадскіх аб’ектаў, звязаных з Расіяй і савецкім мінулым.

Былы Праспект Перамогі з’яўляецца адной з найдаўжэйшых вуліц Кіева, яго працягласць складае каля 12 кіламетраў. Такая назва вуліцы была прысвоена ў 1985 годзе і прысвечана была 40-гадоваму юбілею перамогі над Германіяй у ІІ Сусветнай вайне. Раней праспект называўся Брэст-Літоўскім.

budzma.org