
20 чалавек былі выдвараныя.
Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ў 2024 годзе прызнала ўцекачом аднаго грамадзяніна Беларусі, яшчэ шасцёра атрымалі дадатковую абарону, паведамляе Укрінфарм са спасылкай на Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны (ДМСУ).
«На працягу 2024 года: прызнаны ўцекачом 1 грамадзянін Расійскай Федэрацыі і 1 грамадзянін Рэспублікі Беларусь; прызнаны асобай, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне, 27 грамадзян РФ і 6 грамадзян Беларусі», — праінфармавалі ў прэс-службе ДМСУ.
Па звестках міграцыйнай службы, на працягу 2024 года ў дачыненні да замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзіліся ва Украіне, было прынята 400 рашэнняў аб прымусовым выдварэнні.
«У прыватнасці, у дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі прынята 101 рашэнне аб прымусовым выдварэнні, у дачыненні да грамадзян Беларусі прынята 20 рашэнняў аб прымусовым выдварэнні», — адзначылі ў ведамстве.
