Чым жыве беларуская дыяспара ў Нямеччыне?

Арганізацыя акцый да нібы беларускіх прэзідэнцкіх выбараў, планаванне дзейнасці на 2025 год, у тым ліку адзначэння традыцыйных беларускіх святаў, вырашэнне пытання з пратэрмінаванымі беларускімі дакументамі.

Такімі справамі на дадзены момант занятыя беларусы Нямеччыны, — апавяла «Радыё Рацыя» другая старшыня аб’яднання беларусаў Нямеччынны „Разам“ Марыя Рудзь:

Вядома, вялікая тэма гэтага года — так званыя „выбары“ ў Рэспубліцы Беларусь. Мы пастараемся прыцягнуць увагу нямецкіх палітыкаў і СМІ да сітуацыі ў Беларусі і яшчэ раз стымуляваць рашэнні ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне. Гэта такая асноўная палітычная тэма.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Марыя Рудзь дадала, што адная з сёлетніх мэтаў у працы дыяспары — гэта пашырэння ведаў пра Беларусь праз палітычныя ці культурніцкія мерапрыемствы, а таксама праз распаўсю інфармацыі ў медыя.

racyja.com