Беларусы Беластока згадалі палітвязняў, якія адзначаюць дзень нараджэння ў студзені

Актывісты беларускай дыяспары Беластока правялі традыцыйную акцыю салідарнасці з палітычнымі вязнямі, якія ў гэтым месяцы вымушаныя адзначаць свае дні народзінаў за кратамі. 

Гаворыць адзін з арганізатараў акацыі Іван Каспяровіч:

– Мы на іх не забываемся, мы іх будзем памятаць. І хай як бы там не гаварылі, што іх забылі і не памятаюць, гэта не праўда. Мы ўсіх іх памятаем, мы выходзім на вуліцы ў іх падтрымку. Я разумею, што яны гэтага не ўбачаць, але іх бацькі, хтосьці са знаёмых убачаць. І калі яны нават дзесьці паштоўку якую атрымаюць, ім напішуць, што так, мы бачылі, што вас памятаюць, то для іх будзе падняцце духа. Нельга забывацца на іх. Я таксама цяпер павінен сядзець, але я ўцёк ад таго рэжыму. Я разумею, што я быў бы такім самым, як і яны.

На сёння толькі афіцыйна ў Беларусі налічваецца 1257 палітычныя вязняў. 74 з якіх вымушаныя адзначаць свае дні нараджэння за кратамі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, racyja.com