
Беларускія актывісты ў Вільні 26 студзеня правялі акцыю беларускай дыяспары «Выбары бяз правілаў!» з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Паводле міжнародных арганізацый, гэтыя выбары мелі несвабодны і недэмакратычны характар.
Перад Домам ураду на плошчы Кудзіркі актывісты ініцыятываў «Дапамога», ReBelarus і асацыяцыя палітвязьняў Беларусі паставілі намёт, празрыстую скрыню. Гэта імітуе выбарчы ўчастак.

Зьявіліся нацыянальныя беларускія сьцягі. Ахвочым прапоўвалі «прагаласаваць» і напісаць сваю думку на тэму выбараў у Беларусі.

На плякаце напісана, што ў беларускіх выбараў няма рэальных кандыдатаў і свабодных СМІ, у краіне сотні палітвязьняў.

Гэта вельмі люднае месца ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедзіміна. Людзі падыходзілі, цікавіліся, ім раздавалі улёткі па-беларуску і па-літоўску.

Акцыя праходзіла да вечара.
Паводле svaboda.org