У Варшаве прайшоў марш і мітынг беларусаў супраць несумленных выбараў

Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Беларусы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на маршы ў Варшаве — даўжынёй 250 мэтраў.

У Варшаве ў цэнтры гораду прайшоў марш беларусаў, якія пратэставалі супраць несумленных выбараў.

Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Беларусы разгарнулі на маршы ў Варшаве вялікі бел-чырвона-белы сьцяг даўжынёй 250 мэтраў.

Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Падчас маршу гучалі воклічы: «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!» і «Свабоду палітвязьням!»

Марш пачаўся на плошчы Трох Крыжоў, затым шэсьце накіравалася на Замкавую плошчу ў самым цэнтры Варшавы, праездная частка вуліц па маршруце шэсьця была перакрытая.

Беларусы вывесілі банэр «Стоп Лука» на аглядальнай пляцоўцы на стары горад у Варшаве

Мітынг беларусаў праходзіў каля помніка Мікалаю Каперніку ў самым цэнтры Варшаве.

Мітынг беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Апоўдні ў Варшаве прайшоў форум прыхільнікаў перамен «Беларусы годныя лепшага».

Паводле svaboda.org