
Тры беларускія апазіцыйныя палітычныя сілы падпісалі заяву, у якой заклікалі беларускую дэмакратычную супольнасць да перазагрузкі.
Заява зроблена ад імені партыі «Народная Грамада», Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (той, што ўзначальвае Георгій Дзмітрук), а таксама супольнасці сяброў, якія збіраліся стварыць партыю «Краіна для жыцця». Усе яны назвалі сябе Кааліцыяй беларускіх палітычных партый Мемарандум.
Што аб’ядноўвае гэтых саюзнікаў? Найгоршы вынік на выбарах у Каардынацыйную раду ў мінулым годзе. Тады за гэтыя тры палітычныя сілы агулам прагаласавала 165 (2,46%) удзельнікаў выбараў.
Таксама на іх рахунку спроба аспрэчыць статус Святланы Ціханоўскай у жніўні 2024 года.
Цяпер жа кааліцыя заклікала беларускія дэмакратычныя палітычныя сілы да кансалідацыі, а таксама да «якаснай перазагрузкі з улікам аналізу памылак».
«Імітацыя палітычнай барацьбы — шлях да палітычнага забыцця», — падсумоўваюць «Народная грамада», БХД і «Краіна для жыцця».