Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.
«У нас ну зусім не звычайная прэм’ера на «Кніжным возе».
Не проста кніга і не проста так менавіта ў гэты дзень <…> Так сталася, што яго (Сержа Мінскевіча – заўв. рэд.) з намі больш няма. Але перакананыя, што яго творы будуць радаваць чытачоў, і хочам, каб з імі пазнаёмілася як мага больш дзяцей і дарослых.
Да свайго заўчаснага сыходу Серж перадаў нам у працу адну са сваіх кніг. І вось цяпер настаў яе час.
Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка пра адважнага Какоса Маракоса, вандруе па акіяне. Гэтая казка-паэма была напісана і выдадзена яшчэ ў 2006 годзе, але пазней Серж яе сур’ёзна пашырыў і нават зрабіў у выглядзе дзіцячай энцыклапедыі пра марскіх жывёлінаў.
Якія толькі прыгоды не сустракаюцца яму. Акула, Рыба-меч, Электрычны Скат – безліч ахвотных праглынуць апетытнага на выгляд Какоса. Але ён той яшчэ спрытнюга, ён збягае ад усіх, каб знайсці свой востраў і прарасці там новай пальмаю».
Паслухаць кнігу можна тут.
Агучылі Андрэй Мілюхін і Крысціна Дробыш
Музыка – Аляксандра Грахоўская
Апрацоўка гуку – Макс Атаманчык
Запісана ў студыі Everest Media.