
Беларусы Варшавы, у прыватнасці рух Салідарнасці «Разам» сумесна з беларускімі палякамі-палітвязнямі з Саюза палякаў у Беларусі, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
Акцыя прайшла ля Bramy Stracen Варшаўскай цытадэлі, гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Вячаслаў Сіўчык:
– 1 лютага надзвычай важная дата ў гісторыі беларускага народа. У 1863 годзе гэтай датай быў абазначаны пачатак шляху да дзяржаўнасці Беларусі, калі Літоўскі павінцыйны камітэт, на чале з Катусём Каліноўскім, падтрымаў польскае паўстанне і пачалося паўстанне Кастуся Каліноўскага на землях Літвы і Беларусі.
На акцыі прысутнічаў прадстаўнік народаў Каўказа Ібрагім Яганаў з Лігі свабодных нацый. Удзельнікі акцыі з гонарам і цеплынёй успаміналі нашых продкаў, якія не шкадавалі сваіх жыццяў за «нашу і вашу» свабоду.
Цалкам матэрыял:


