У Беластоку паказалі фільм «Наша Памяць»

У кінатэатры «Форум», што ў самым цэнтры Беластока, адбыўся перадпрэм’ерны паказ фільма «Наша Памяць».

Для рэжысёра фільма Юрыя Каліны гісторыя, што паказана ў стужцы, – гэта гісторыя, пра якую расказвалі ў яго сям’і:

-Пра трагедыю вёскі Залешаны і іншых вёсак, спаленых атрадам “Бурага” у 1946 годзе, пачуў ад маёй, святой памяці мамы. Мама нарадзілася ў вёсцы Пашкоўшчына, гэтая вёска літаральна за некалькі кіламетраў ад Залешанаў. Мама расказвала мне ў дзяцінстве, што памятае гэты дзень, калі людзі з Пашкоўшчыны выходзілі на вуліцу і бачылі, як гараць Залешаны. Ноччу гэта відаць асабліва, калі ноч зімой, калі ёсць зоркі. Полымя было відаць здалёк.

Пра важнасць гэтага фільма для жыхароў Польшы кажа Януш Гаўрылюк, рэдактар Belsat.doc:

-Гэтая тэма, якую закрануў Юрый Каліна ў фільме “Наша памяць”, яна цягнецца, колькі я памятаю, таму што я сам з Падляшша. Я нарадзіўся на Падляшшы. Яна цягнецца з 90-х гадоў. Варта гэта паказваць, таму што гэта генацыд. Такія падзеі адбываюцца менавіта на памежжы, дзе шмат розных нацыянальных меншасцяў.

Пасля фільма, на які завітала больш за сотню гледачоў, адбылася вялікая дыскусія.

Цалкам матэрыял:

racyja.com